У Магілёве Mercedes урэзаўся ў машыну ДАІ, Ford і дрэва (фота)
За рулём была 55-гадовая жанчына. Яна была цвярозай.
Незвычайная аварыя адбылася каля 8-й гадзіны раніцы 14 снежня на вуліцы Ленінскай каля раёне будынка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў Магілёве. Як піша tut.by, жанчына за рулём Mercedes урэзалася ў аўтамабіль ДАІ, потым у Ford, а затым — у дрэва.
55-гадовая кіроўца ўрэзалася ў спынены аўтамабіль ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ афармлялі ДТЗ, у якім аўтамабілі атрымалі невялікія механічныя пашкоджанні. Машына ДПС стаяла з уключанымі пробліскавымі маячкамі.
Пасля таго, як Mercedes сутыкнуўся з машынай ДАІ, кіроўца вывернула руль налева. Тады аўто ўрэзаўся ў Ford, які ехаў па вуліцы. Пасля гэтага жанчына павярнула руль направа, вылецела на бардзюр і ўрэзалася ў дрэва.
Кіроўца была цвярозай. Акалічнасці здарэння ўдакладняюцца.
Фота — tut.by