У Магілёве дрэва ўпала на аўтамабіль
Дрэва ўпала на легкавік / mogilev.mchs.gov.by
У Магілёве дрэва ўпала на легкавік. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Дрэва прыбралі з дапамогай аўтакрана.
Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося 4 лістапада. У гэты дзень на Магілёўшчыне быў моцны вецер з парывамі да 24 м/с. Ратавальнікі выязджалі прыбіраць 14 дрэў, якія ўпалі ў вобласці.
У пачатку лістапада моцны вецер нарабіў нямала бяды ў Беларусі — энергетыкі аднаўлялі электрычнасць у сотнях населеных пунктаў.