У Мачулішчах маці выкінула нованароджаную дачку ў смеццеправод з 7-га паверха
У Мачулішчах 28-гадовая жанчына выкінула ў смеццеправод з 7-га паверха сваю нованароджаную дачку. 19 верасня немаўля са шматлікімі траўмамі знайшлі ў смеццевым кантэйнеры, паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйны радстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Паводле інфармацыі следчых, жанчына нарадзіла дзіця дома і выкінула немаўля. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі.
Падазраваную не затрымлівалі, бо яна лекуецца ў шпіталі. Жанчыну чакае комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.