У Літве мяжу з Беларуссю патруляваў мядзведзь
Мядзведзь на мяжы / vsat.lrv.lt
У Літве мяжу з Беларуссю патруляваў мядзведзь. Літоўскія памежнікі апублікавалі відэа яго начнога падарожжа.
Мядзведзь прайшоў два з паловай кіламетры ўздоўж мяжы з Беларуссю і праверыў даўгавечнасць інфраструктуры — адну з металічных мачтаў, на якой устаноўлена камера назірання і пражэктар. Для гэтага стаў на заднія лапы і страсянуў яе. Высветлілася, што агароджа надзейная. Мядзведзю такога эксперыменту хапіла і ён больш яе не чапаў — зайшоў у раку і паплыў углыб Літвы.