У Лідзе забілі дзвюх прадавачак з асаблівай жорсткасцю

Трагедыя адбылася ўвечары 15 верасня, паведамляе interfax.by са спасылкай на Следчы камітэт. Каля харчовай крамы на ўскраіне горада знайшлі дзвюх прадавачак са шматлікімі ранамі. Адной было 47 гадоў, другой — 56.



Праваахоўнікі выявілі, што з крамы скразена каля 35 мільёнаў рублёў і спіртныя напоі. Следчыя прымаюць усе магчымыя меры, каб выявіць відавочцаў і сведкаў злачынства.



Фота — fonday.ru