У Лідзе ў рэанімацыю трапіла 11-гадовая дзяўчынка — выпала з атракцыёну
Неўзабаве пасля запуску экстрэмальнага атракцыёну дзяўчынка ўпала з вышыні / t.me/skgovby/
У Лідзе ў рэанімацыю цэнтральнай раённай бальніцы трапіла 11-гадовая дзяўчынка — выпала з атракцыёну. Яна атрымала шматлікія траўмы. Як паведамляла ўвечары ў нядзелю Мінаховы здароўя, стан дзіцяці стабільна цяжкі. Лекары робяць усё неабходнае для стабілізацыі стану дзяўчынкі. З Гродна выкліканы для аказання дадатковай дапамогі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, траўматолаг і афтальмолаг, а з Мінска — хірург рэспубліканскага ўзроўню.
Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося 12 траўня. Дзяўчынка разам з маці прыйшла ў парк забаў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у Ліду. Літаральна праз некалькі секунд пасля запуску экстрэмальнага атракцыёну Hammer яна ўпала з вышыні.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Аказанне паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".