У Лідзе хлебзавод пачне выпуск чвэртачак боханаў
Прадукцыя Лідскага хлебазавода / lidanews.by
Лідскі хлебазавод пачне выпускаць у гандлёвую сетку чвэртачкі боханаў хлеба. Робіцца гэта па просьбах мясцовых жыхароў, піша "Лідская газета".
Маўляў, чытачы раёнкі звярнуліся да прадпрыемства з просьбай праз газету — выпускаць папулярныя гатункі хлеба чвэртачкамі боханаў. Многія лідчане хочуць купляць свежы хлеб, а не захоўваць яго доўга дома, дзе ён псуецца і плеснее, піша газета.
Прадстаўніца хавода Жанна Шабухава паведаміла, што выпуск чвэртачак хлеба запланаваны на студзень 2024 года.