У Лідзе грузавік пераехаў чацверакласніцу і пацягнуў цела па асфальце

Трагічны інцыдэнт адбыўся 21 лістапада ў Лідзе. Як піша onliner.by, на пешаходным пераходзе грузавы аўтамабіль пераехаў чацверакласніцу, а потым пацягнуў яе цела па асфальце. 

Па словах відавочцаў, здарэнне адбылося каля школы. Грузавы фургон маркі Mercedes пераехаў дзяўчынку. Яе цела зачапілася за элементы аўтамабіля, але кіроўца нават не спыніўся. Відавочца здарэння паведаміў пра яго міліцыянтам, якія праязджалі міма. 

Грузавік знайшлі ў двары квартала каля крамы. Цела загінулай дзяўчынкі выявілі ўсярэдзіне фургона.

У Следчым камітэце паведамляюць, што за рулём быў 43-гадовы жыхар Мінска. Ён працуе кіроўцам кампаніі, якая пастаўляе прадукты ў крамы. Цяпер вырашаецца пытанне аб крымінальнай справе на яго.

Фота — onliner.by