У Лідзе "Атэла ў пагонах" да паўсмерці збіў жонку
26-гадовы старшы сяржант збіў 22-гадовую жонку так, што яна трапіла ў рэанімацыю.
Сямейная сварка, якая адбылася ўначы 20 ліпеня ў Лідзе, ледзь не скончылася смяротнай трагедыяй. Як піша сайт s13.ru, 26-гадовы вайсковец-кантрактнік западозрыў маладую жонку ў сямейнай здрадзе і моцна збіў яе. Раўнівы старшы сяржант пазней патлумачыў аператыўнікам, што не мог трываць, калі жонка падчас яго службы сыходзіла з дому і знаходзілася у сяброўкі. АКрамя таго, кажа ён, некалькі разоў яна не начавала дома.
Пасля сямейных "разборак" 22-гадовая жанчына апынулася ў рэанімацыі, дзе яе тэрмінова прааперавалі. Жанчына атрымала цяжкія траўмы і калецтвы, бо раўнівы муж збіваў яе нагамі. У ахвяры зламаныя тры рабры, прабітая плеўральная поласць лёгкага. Акрамя таго, яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму, шматлікія ўшыбы галавы, жывата, сінякі ды раны на твары.
На раўнівага вайскоўца пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі і звальненне са службы.
У маладых людзей ёсць маленькае дзіця.
Фота: govorim.by