У летні перыяд “Белавія” павялічвае колькасць палётаў у Расію

Авіякампанія “Белавія” ад сёння пачне пасажырскія перавозкі паміж беларускім Брэстам і расійскім Калінінградам. Рэйсы будуць арганізаваныя па панядзелках і чацвяргах з 8 чэрвеня да 3 верасня 2015 года. З Гродна самалёты ў гэтым напрамку будуць вылятаць таксама двойчы на тыдзень — па аўторках і пятніцах. З Гомеля можна будзе вылецець у Калінінград па серадах і суботах.

Апроч таго, ад сёння “Белавія” будзе ажыццяўляць палёты паміж Нацыянальным аэрапортам Мінск і аэрапортам Пулкава ў Санкт-Пецярбургу чатыры разы на дзень.

Павелічэнне частаты палётаў павінна служыць паляпшэнню сэрвіса і задавальненню попыта пасажыраў на перавозку на гэтым напрамку. Новы рэйс будзе ажыццяўляцца ў дзённы час на самалётах з двухкласнай кампаноўкай, інфармуе БЕЛТА.

Ілюстратыўнае фота з сайта tio.by