У Лестары ў выніку выбуху ў краме загінулі 4 чалавекі
У Лестары ў выніку выбуху ў краме загінулі 4 чалавекі, яшчэ 4 былі параненыя. Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю, 25 лютага. Трохпавярховы будынак быў разбураны, ратавальнікі разбіралі завалы. Паліцыя заявіла, што гэта не тэракт. Аднак спецыялісты пакуль не могуць сказаць, што стала прычынай выбуху, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Вядома, што на першым паверсе будынка была крама, на двух верхніх — кватэры.