У Крычаве прарвала каналізацыйны калектар, усё пацякло ў Сож
Камунальная аварыя адбылася ў Крычаве / Мінпрыроды
Увечары 15 красавіка ў Крычаве падчас рамотных работ пашкодзілі напорны каналізацыйны калектар. Сцёкавыя воды паліліся ў Сож, паведамляе прэс-служба Мінпрыроды.
Спыніць скід сцёкавых водаў з калектара ўдалося праз 45 хвілін.
На працягу паўгадзіны пасля атрымання інфармацыі да месца аварыі выбыла працоўная група аблкампрыроды з прадстаўнікамі абласной лабараторыі аналітычнага кантролю Мінпрыроды. Раённая інспекцыя аховы прыроды ўзяла тлумачэнні ў рамонтнікаў, пачалі адміністрацыйны працэс.
Спецыялісты ўзялі пробы вады. Пасля атрымання вынікаў аналізаў Мінпрыроды вызначыць памер шкоды і меру адказнасці вінаватых асоб.
Камунальная аварыя адбылася ў Крычаве / Мінпрыроды
Камунальная аварыя адбылася ў Крычаве / Мінпрыроды
Камунальная аварыя адбылася ў Крычаве / Мінпрыроды