У Кракаве "арыштавалі" аўтамабіль прэзідэнта за няправільную паркоўку (фота)

У Кракаве "арыштавалі" аўтамабіль прэзідэнта Польшчы за няправільную паркоўку. Volkswagen заняў частку ходнікаў і стаіць так ужо некалькі тыдняў. Як піша polskatimes.pl, бацька Анджэя Дуды дапускае, што такая машына ёсць у сына, але на ёй, відаць, апошнім часам ездзіць яго дачка.
Пярэдняе кола аўтамабіля ўжо заблакавалі, праводзіцца праверка. Польскае выданне задаецца пытаннем, ці прыедзе прэзідэнт у Кракаў, каб адагнаць легкавік у іншае месца?
Фота: polskatimes.pl

