У Кобрынскім раёне пенсіянерка забіла мужчыну і закапала ў сваім двары

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, 29 жніўня міліцыянты знайшлі цела 58-гадовага мужчыны, які быў абвешчаны як зніклы без вестак. Ён быў закапаны на глыбыні аднаго метра ў двары жылога дома па месцы жыхарства.



Высветлілася, што зайбойца — 55-гадовая сужыцелька забітага. Пакуль ён спаў, жанчына 5 разоў ударыла яго абухом сякеры па галаве, вынесла цела ў двор і закапала.



Пенсіянерку затрымалі і пачалі на яе крымінальнуюая справу. За забойства ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — opgks.info