У Клічаве знайшлі цела 7-гадовага хлопчыка, які паслізнуўся і ўпаў у раку
У Клічаве знайшлі цела 7-гадовага хлопчыка, які паслізнуўся і ўпаў у раку Ольса. Як інфармавала Еўрарадыё, ён гуляў па абледзянелым беразе. Калі ён з’ехаў у ваду, яго падхапіла плынь. Дзяўчынка, якая была разам з хлопчыкам, клікала на дапамогу, але нікога побач не было.
Пошукі ішлі з 29 сакавіка. Цела знаходзілася пад ільдом пад берагам побач з месцам здарэння, што іх ускладняла. Раніцай 30 сакавіка было вырашана аднавіць пошукі з таго ж месца, дзе іх пачыналі напярэдадні. І гэта дало вынік. На дапамогу мясцовым ратавальнікам (супрацоўнікам МНС і Таварыства ратавання на вадзе) прыязджалі вадалазы з Бабруйска, паведамляе БЕЛТА.