У Клічаўскім раёне на пажары бацька выратаваў сына, а сам загінуў
 
  Пасля пажару / mogilev.mchs.gov.by
У Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці на пажары бацька выратаваў сына, а сам загінуў, паведамляе mogilev.mchs.gov.by. Мужчына эвакуяваў 9-гадовага хлопчыка праз акно, а сам збіраўся выйсці з дома праз дзверы.
Здарэнне адбылося 15 ліпеня пасля 17-й гадзіны ў аграгарадку Заполле. Там загарэўся дом, які сям'я з Бабруйска выкарыстоўвала як лецішча. У той момант у ім быў 56-гадовы гаспадар з сынам. Мужчына не дайшоў некалькі метраў да выхаду — ратавальнікі знайшлі яго абгарэлы труп. Яго сыну шпіталізацыя не спатрэбілася.
Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
 
mogilev.mchs.gov.by
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
