У кіроўцы аўтобуса, які заехаў у пераход, дыягнаставалі кровазліццё ў мозг
Віктар Ціханаў — кіроўца аўтобуса, які збіў людзеў у падземным пераходзе ў Маскве, знаходзіцца ў цяжкім стане ў лякарні, піша meduza.io.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Ціханава дыягнаставалі кровазліццё ў мозг, таму допыт кіроўцы цяпер немагчымы. Прычынай траўмы называюць тое, што пры аварыі мужчына стукнуўся галавой.
Як паведамлялася раней, трагічнае ДТЗ адбылося 25 снежня на Кутузаўскім праспекце ў расійскай сталіцы. Пасля прыпынку транспарт выехаў на тратуар і заехаў у падземны пераход. Пры гэтым загінулі чатыры чалавекі, а 11 атрымалі разнастайныя траўмы.
Следства разглядае дзве версіі здарэння — памылку кіроўцы і няспраўнасць тармазоў аўтобуса. Сам Ціханаў казаў, што зняў аўтобус з ручнога тормаза, а потым не змог яго спыніць.