У Хойніцкім раёне праводзяць фотаконкурс на самую прыгожую карову
Іх прапануюць "ярка сфатаграфаваць" / t.me/hoiniki_news/
У Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці мясцовая раённая газета праводзіць фотаконкурс на самую прыгожую карову пад назвай "Карміцелька наша". У якасці "суперпрыза" пераможцу абяцаюць мех бульбы, а карове — нейкую смачную ежу (а гэта актуальна, паколькі найбольш распаўсюджаным парушэннем на фермах з'яўляецца адсутнасць корму ў жывёлы).
Конкурс прымеркавалі да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК (ён адзначаецца 17 лістапада). Таму ў ім удзельнічаюць каровы "толькі работнікаў аграпрамысловага комплексу". Іх прапануюць "ярка сфатаграфаваць".