У Калодзішчах загінуў 50-гадовы кіроўца квадрацыкла

У Калодзішчах загінуў 50-гадовы кіроўца квадрацыкла

У Калодзішчах у Мінскім раёне загінуў 50-гадовы кіроўца квадрацыкла. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 28 красавіка. На закругленні дарогі мужчына не саўладаў з кіраваннем і квадрацыкл наляцеў на дрэва. Ад атрыманых траўм кіроўца памёр на месцы, інфармуе сайт minobl.mvd.gov.by.

Вядома, што кіроўца быў без моташлему. Па факце здарэння праводзіцца праверка.