У івацэвіцкай калоніі ўключылі ацяпленне пасля навіны пра смерць вязня

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 "Ваўчыныя норы" ўключылі ацяпленне пасля навіны пра смерць зняволенага.
Як адзначаюць праваабаронцы MAYDAY TEAM, па распараджэнні начальства ацяпленне ўключылі ў суботу, хаця гэта выходны дзень. Праваабаронцы мяркуюць, што агалоска факту смерці вязня падштурхнула адміністрацыю да гэтага кроку.
Паведамляецца, што зняволенаму мужчыну было каля 50 гадоў, у калонію ён трапіў разам з сынам.
Таксама праваабаронцы кажуць, што атрымалі інфармацыю пра некалькі смерцяў у івацэвіцкай калоніі за мінулы месяц, але не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтыя звесткі.
Напрыканцы красавіка яны паведамлялі пра эпідэмію кавіду ў івацэвіцкай калоніі. Гаварылася, што вязні хварэюць цэлымі атрадамі, а лекуюць іх толькі парацэтамолам. Тады ж паведамлялася, што частку самых цяжкіх хворых адправілі ў Рэспубліканскую турэмную бальніцу ў Мінск. Пры гэтым адміністрацыя калоніі не ўключала ацяпленне нават пасля таго, як наступілі замаразкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.