Амапаўцы правялі вучэнні ў жодзінскай турме

Вучэнні ў жодзінскай турме / УУС Мінаблвыканкама
У жодзінскай турме №8 прайшлі вучэнні з удзелам байцоў АМАП. Як тлумачаць у прэс-службе УУС Мінаблвыканкама, сілавікі трэніраваліся спыняць парушэнні парадку ў месцах пазбаўлення волі.
У вучэннях удзельнічалі супрацоўнікі турмы, жодзінскага ГАУС і АМАП Мінаблвыканкама, у тым ліку генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў.
У прэс-службе кажуць, што сілавікі адпрацавалі некалькі сцэнарыяў, але не ўдакладняюць, якія менавіта.
Таксама у МУС заявілі, што падобныя вучэнні будуць праводзіцца і надалей.






Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.