У Іўі міліцыянеры ўдзельнічалі ў эстафеце з дзіўнымі конкурсамі
Міліцыянеры штурхаюць міліцэйскі УАЗік / Кадр з відэа
У Іўі міліцыянеры ўдзельнічалі ў эстафеце з дзіўнымі конкурсамі. Яны бегалі з драўлянымі скрынямі і штурхалі міліцэйскія УАЗікі.
Начальнік міліцыі Гродзеншчыны Дзмітрый Разянкоў кажа, што мэта "камбінаванай міліцэйскай эстафеты" — "згуртаванне калектываў праваахоўнікаў у рамках самых разнастайных спаборніцкіх аспектаў, якія могуць і сустракаюцца ў паўсядзённай дзейнасці міліцыянераў".
Газета "Іўеўскі край" адзначае, што эстафета прысвечана "Дню народнага адзінства".