У інтэрнэце з'явілася сапраўднае відэа падзення казанскага самалёта (відэа)

Відэа абнародаваў сайт lifenews.ru.

Нагадаем, што трагедыя адбылася ўвечары ў нядзелю, 17 лістапада. Самалёт, які ляцеў з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава, разбіўся пры заходзе на пасадку. На борце самалёта былі 44 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа, усе яны загінулі.



Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду тэрмінова сфармаваць камісію па расследаванні прычынаў трагедыі.



Паведамляецца, што да трагедыі самалёт выкарыстоўваўся ўжо 23 гады.