У авіякатастрофе ў Вашынгтоне ніхто не выжыў
Ратавальнікам не ўдалося знайсці тых, хто выжыў пасля аварыі / Reuters
У авіякатастрофе ў Вашынгтоне ніхто не выжыў. Пра гэта ў чацвер заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. "Гэта час смутку для нашага народа", — сказаў ён.
Камерцыйны самалёт сутыкнуўся з вайсковым верталётам Black Hawk каля аэрапорта імя Рональда Рэйгана. На борце самалёта American Airlines было 60 пасажыраў і чатыры члены экіпажа, у верталёце знаходзіліся тры чалавекі. Пасля сутыкнення самалёт ўпаў у раку. Трамп згадаў, што сярод загінулых ёсць расійскія грамадзяне.
На борце самалёта ляцелі фігурысты і іх трэнеры.
Падчас 12-гадзіннай пошукавай аперацыі ратавальнікам не ўдалося знайсці тых, хто выжыў пасля аварыі, паведамляе "Голас Амерыкі".
Мяркуецца, што катастрофу справакаваў верталёт, які выконваў вучэбны палёт.