Самалёт, дзе ляцелі 242 чалавекі, разбіўся ў Індыі

Авіякатастрофа ў Ахмедабадзе / фота з сацсетак
У Індыі пацярпеў крушэнне Boeing 787-8 Dreamliner, на борце якога было 242 чалавекі.
Самалёт упаў неўзабаве пасля ўзлёта з аэрапорта Ахмедабада — вялікага горада на захадзе краіны, непадалёк ад мяжы з Пакістанам.
Борт выконваў рэйс авіякампаніі Air India з Ахмедабада ў Бірмінгем. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя.
Індыйскія медыі паведамляюць, што ёсць пасажыры, якія выжылі пасля падзення самалёта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.