У гродзенскім аэрапорце здзейсніць аварыйную пасадку самалёт з Калінінграда

Адразу два самалёты сёння ўмоўна пацерпяць бедства над аэрапортам Гродна. На яго тэрыторыі пройдуць рэспубліканскія комплексныя пошукава-выратавальныя вучэнні.

Як інфармуе БЕЛТА, авіяцыйныя службы, ратавальнікі, сілавыя структуры будуць адпрацоўваць дзеянні па выратаванню пасажыраў і чальцоў экіпажу ў выпадку аварыйных пасадак самалётаў. Паводле легенды, церпіць бедства пасажырскі самалёт ТУ-154М, які ляціць з Калінінграда ў Гродна, і самалёт Ан-26, які здзяйсняе палёт у абласны цэнтр з Мачулішчаў.

Агулам у вучэннях возьмуць удзел больш за 100 чалавек, два дзясяткі адзінак аўтатранспарту, самалёт, два верталёты.


Фота: ria.ru