У Гродне здарылася ўцечка азотнай кіслаты
На вуліцах Гродна змагаліся з уцечкай азотнай кіслаты / кадр з відэа МНС
22 чэрвеня ў 12:10 гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ўцечку азотнай кіслаты, паведамляе прэс-служба МНС.
Інцыдэнт здарыўся на скрыжаванні вуліц Ліможа і Белыя Росы пры перавозцы небяспечных хімічных рэчываў. Рух на гэтым участку быў перакрыты.
Ліквідаваць уцечку супрацоўнікам МНС удалося ў 12:47.
Паведамляецца, што жыццю і здароўю людзей нічога не пагражае. Рух на дарожным участку адноўлены.