У Гродне ўначы "замініравалі" інтэрнат
Інтэрнат па вуліцы Славінскага ў Гродне / Яндэкс
У ноч на 7 траўня невядомыя затэлефанавалі ў міліцыю і паведамілі, што ў Гродне замініраваны інтэрнат па вуліцы Славінскага.
Як перадае УУС Гродзенскага аблвыканкама, тэлефанаванне паступіла каля трэцяй гадзіны ночы з замежнага нумара.
Міліцыянты адразу ж прыбылі па згаданым адрасе і праверылі будынак. Выбуховых прылад яны не выявілі.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.