У Гродне ў краме ў скрыні з садавіной знайшлі яшчарку
Яшчарка ў заапарку / grodnozoo.by
У Гродне ў адной з крамаў у скрыні з садавіной знайшлі яшчарку. Здарэнне адбылося некалькі дзён таму. Мяркуецца, што яна прыбыла ў Беларусь з партыяй хурмы і хавалася сярод пладоў, пакуль не была выяўленая пільнымі работнікамі маркета.
У гродзенскім заапарку здзівіліся, калі ім патэлефанавалі з крамы і папрасілі забраць... рэптылію. Там высветлілі, што гэта міжземнаморскі дамавы гекон. Цяпер ён будзе жыць у тэрарыўме заапарка.
Яшчарка досыць хутка адаптавалася на новым месцы і адчувае сябе добра.