У Гродне ў краме адзення на аднагадовае дзіця ўпала люстэрка
Люстэрка адклеілася (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Гродне ў краме адзення на аднагадовае дзіця ўпала люстэрка. У яго траўмы пальцаў. У бальніцы праводзіцца аперацыя.
Як паведамляе гродзенская міліцыя, здарэнне адбылося ў гандлёвым цэнтры на праспекце Касманаўтаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, бацька прымяраў рэчы, а дзіця знаходзілася побач. У нейкі момант са сцяны прымерачнай адклеілася люстэрка і ўпала на дзіця, прычыніла яму траўмы.
Увечары ў панядзелак у краме працавала следча-аператыўная група.