У Гродне цяжка купіць квіткі на грамадскі транспарт — зачыніліся 70 шапікаў
Шапік-"Табакерка" ў Гродне / Яндэкс
Гродзенцы наракаюць на праблемы з купляй квіткоў у грамадскі транспарт. Зачыніліся адразу 70 шапікаў-"Табакерак", размешчаных на прыпынках. Многія прывыклі менавіта там купляць квіткі.
"70 шапікаў — гэта палова, і сапраўды часова не працуюць", — канстатуе тэлеканал "Гродна Плюс".
Купіць квіткі ў кіроўцы падчас паездкі можна толькі за гатоўку, расплаціцца картай немагчыма.
Паведамляецца, што шапікі "пачнуць адчыняцца з 10 кастрычніка". Хутчэй за ўсё гэта азначае, што адкрыццё 70 гандлёвых кропак расцягнецца не на адзін дзень.
Як удакладняе Hrodna.life, закрыццё шапікаў звязанае са зменай уласніка.