У Гродне аўтамабілісты зладзілі "разборку" з танцамі (фота)
1 кастрычніка жыхары горада маглі бачыць незвычайную акцыю. Яе зладзілі партал Autogrodno.by і балет Яўгена Якуша пры падтрымцы гродзенскай ДАІ.
Сцэнар дзеі быў наступны: на адным са скрыжаванняў горада штучна стварылі канфліктную сітуацыю паміж кіроўцамі машын. Аўтамабілі спыніліся, пасля чаго з іх выйшлі кіроўцы і пачалі высвятляць адносіны. Затым да канфлікту далучыліся іх спадарожнікі. Калі падавалася, што бойка непазбежная, то ўсе ўдзельнікі пачалі танчыць.
Са словаў ДАІ, сутнасць акцыі ў тым, каб паказаць кіроўцам, як збоку выглядаюць канфлікты на дарогах, і заклікаць іх да ўзаемнай павагі нават у спрэчных сітуацыях.