"Чалавек, які разумее": Лукашэнка распавёў пра сваю тэлефонную размову з Трампам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / АР

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваю тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. З ЗША ў Мінск патэлефанавалі 15 жніўня у дзень расійска-амерыканскага саміту на Алясцы.

"Гэта чалаве, які разумее. Яму б паболей такіх надзейных людзей, думаю, карысць ад гэтага будзе. Тым больш што ён настроены на мір", — пракаментаваў Лукашэнка.

Раней пра падрабязнасці размовы Трампа і Лукашэнкі было вядома няшмат. З каментару прэс-сакратара кіраўніка Беларусі вынікала, што падчас званка Мінск не абмяркоўваўся як перамоўная пляцоўка паміж Кіевам і Масквой для дасягнення міру ва Украіне.

Каментуючы пасярэдніцтва Трампа ва ўрэгуляванні канфлікту, Лукашэнка сказаў, што амерыканскі прэзідэнт яго здзівіў.

"Ён класна адыграў сваю ролю насуперак усім чаканням", — пахваліў ён Трампа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.