Агенты ФБР прыйшлі да чыноўніка, які сустракаўся з Лукашэнкам
Джон Болтан
У амерыканскага суразмоўцы Лукашэнкі праходзіць ператрус. Гаворка ідзе пра Джона Болтана, які на пасадзе дарадцы Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы прыязджаў у 2019-м у Мінск.
Па даным New York Post, ФБР распачало расследаванне па падазрэнні ў выдаванні сакрэтнай інфармацыі ў мемуарах Болтана — The Room Where It Happened: A White House Memoir. У ёй былы дарадца прэзідэнта ЗША раскрывае шмат цікавых дэталяў пра працу адміністрацыі Трампа.
У свой час Трамп спрабаваў перашкодзіць выхаду гэтай кнігі, бо заяўляў, што Болтан парушыў дамову аб канфідэнцыяльнасці.
Дарэчы, гэтая кніга перакладзеная на рускую мову.