Месцамі ўжо восень. Якое надвор’е будзе на выхадных?

Парасоны

Парасоны / pixabay.com

Сіноптыкі Белгідраметцэнтра распавялі, якім будзе надвор’е ў бліжэйшыя выхадныя.

У суботу, 23 жніўня, будзе воблачна. Днём па паўночна-заходняй частцы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы. Начныя тэмпературы ўжо не летнія: слупок тэрмометра апусціцца да +5..+11°С. Удзень максімум +16..+22°С.

У нядзелю, 24 жніўня, на Беларусь з Балтыйскага мора будзе прасоўвацца атмасферны фронт. Дажджы пройдуць і днём, і ноччу, у некаторых месцах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+11°С, а днём паветра прагрэецца не больш чым да +13..+20°С.

А ў панядзелак, 25 жніўня, з поўначы Еўропы прыйдуць нестабільныя паветраныя масы. Амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Днём месцамі будуць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+11°С, максімальная днём +13..+18°С, па поўдні Беларусі да +21°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.