У Гомельскім раёне сабакі да смерці загрызлі пенсіянера

У Гомельскім раёне сабакі да смерці загрызлі пенсіянера

У Гомельскім раёне бадзяжныя сабакі да смерці загрызлі пенсіянера. Цела 64-гадовага мужчыны знайшлі каля могілак побач з вёскай Цагельня. На шыі і руках былі ірваныя раны. На зямлі на месцы здарэння праваахоўнікі знайшлі шматлікія сляды жывёлаў. Таму і ўзнікла версія, што мужчына памёр ад страты крыві пасля нападу сабак. Міліцыя праводзіць праверку па факце смерці мужчыны, інфармуе газета "Гомельская праўда".

БЕЛТА дадае, што загінулы мужчына працаваў вартаўніком на асфальтабетонным заводзе ў вёсцы. З дзяжурства ён адлучыўся і пайшоў у краму, пасля чаго піў гарэлку ў кампаніі знаёмых. Няшчасны выпадак адбыўся ўжо тады, калі вартаўнік у стане алкагольнага ап'янення вяртаўся на месца працы.

Дарэчы, да адлову бадзяжных сабак у раёне Цагельні падключылі работнікаў прадпрыемства "Спецкамунтранс" з Гомеля, лясгасу, паляўнічых.

Здымак з архіву.