У Гомельскім раёне беспілотнік разбурыў гаспадарчую пабудову

"Шахед" (ілюстрацыйнае фота)

"Шахед" (ілюстрацыйнае фота) / Reuters

У Гомельскім раёне беспілотнік разбурыў гаспадарчую пабудову. Пры падзенні ён выбухнуў, узнік пажар. Здарэнне адбылося ўначы 27 лютага, піша "Флагшток".

Меркаваны беспілотнік упаў у раёне вёскі Зябраўка (дакладнае месца падзення невядомае). Ратавальнікі пра пажар у Зябраўцы не паведамлялі.

У тую ноч перасячэння расійскімі "шахедамі" мяжы Украіны і Беларусі не было зафіксавана. Але не выключана, што ён мог праляцець на малой вышыні, і застаўся нябачны для сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Расійскія "шахеды" пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.