"Людзей эвакуявалі ў клуб" — каля вёскі ў Брагінскім раёне ўпаў расійскі дрон

Месца падзення БПЛА ноччу 1 лютага 2025 года каля пасёлка Малажын 

Месца падзення БПЛА ноччу 1 лютага 2025 года каля пасёлка Малажын  / Флагшток

У Гомельскай вобласці фіксуюць не толькі транзітныя палёты, але і падзенні расійскіх дронаў. Асабліва часта гэта адбываецца ў паўднёвай частцы Брагінскага раёна, якая атрымала ва ўкраінскіх маніторынгавых каналах назву "шахедабан", піша "Флагшток".

Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ўначы 1 лютага. Расійскі беспілотнік зваліўся на паўночны ўсход ад вёскі Малажын Брагінскага раёна — у полі за старой піларамай.

Крыніца расказала журналістам "Флагштока", што адбывалася ў вёсцы пасля падзення дрона:

"Дрон упаў, але не выбухнуў. Прыязджалі сапёры і іншыя служывыя. Частку людзей, якія жывуць у раёне падзення, эвакуявалі ў клуб. Хацелі на месцы падарваць, але затым кудысьці вывезлі —выбуху не было. Улады нікому нікому не казалі, чый гэта дрон, але людзі і так ведаюць, што адбылося".

Аб пралёце расійскага дрона над Малажынам паведамляў маніторынгавы канал "Беларускі Гаюн". Беларускіая ваенныя самалёты ў тую ноч і раніцу не падымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.