У Гомельскай вобласці стала на чатыры вёскі меней
Закінутыя вёскі / Еўрарадыё
У Гомельскай вобласці стала на чатыры вёскі меней. З мапы Беларусі знікаюць Аляксееўка, Бязбожнік, Заручча і Калініна — усе яны знаходзіліся ў Чачэрскім раёне. Такое рашэнне прыняў мясцовы райвыканкам.
Чачэрскі раён на ўсходзе Гомельскай вобласці — адзін з самых забруджаных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Раней мы паведамлялі пра тое, што вёска Малая Дзешчанка (Мінская вобласць, Уздзенскі раён) больш не існуе. Але з ёю сітуацыя не такая драматычная. У сакавіку яна ўвайшла ў склад аграгарадка Дзешчанкі і стала вуліцай Малой.