У Гомелі выбіраюць “Аўтасеньярыту”

Конкурс для дзяўчат-аўтааматарак “Аўтасеньярыта-2015” пройдзе сёння ў Гомелі. Дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія маюць правы кіроўцы і асабістую машыну са свежым тэхаглядам, могуць спаць удзельніцамі спаборніцтваў.

Дзяўчат-кіроўцаў чакае шэраг выпрабаванняў, сярод якіх тэарэтычны іспыт на веданне правілаў дарожнага руху, а таксама ўсе элементы практычнай часткі экзамену ў ДАІ — тут будзе і “дыяганальная паркоўка”, і “дворык”, і “заезд задняй хадой”, і “эстакада”.

Пачнуцца спаборніцтвы з конкурса-візіткі, у якім аўтааматаркі прадставяць сябе і аўтамабіль.

Пераможца конкурса атрымае званне “Аўтасеньярыта”-2015 і прыз — аўтарэгістратар, паведамляе БЕЛТА.