У Гомелі шукаюць гвалтаўніка 15-гадовай школьніцы
Дзяўчына вярталася дадому праз лесапаласу, калі на яе напалі.
У Гомелі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за згвалтаванне 15-гадовай школьніцы.
Як інфармуе БелаПАН, злачынства адбылося 12 лістапада паміж 14-й і 15-й гадзінамі. Дзяўчынка вярталася дадому са школы праз лесапаласу на тэрыторыі Навабеліцкага раёна Гомеля.
Злачынства пакуль не раскрытае, ідзе пошук падазраванага.
Ілюстрацыйнае фота — topspb.tv