У Гомелі хлопец з сябрамі забіў сваю былую дзяўчыну

20 ліпеня ў аддзел міліцыі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля звярнулася мясцовая жыхарка з заявай аб знікненні сястры, выкладчыцы, якая займалася рэпетытарствам. Па словах сваячкі, раніцай дзяўчына пайшла на заняткі з кліенткай, аднак не вярнулася да часу, хоць дамовілася аб сустрэчы са сваім сябрам. Ён і падняў трывогу, не дачакаўшыся і не здолеўшы датэлефанавацца на мабільнік, інфармуе БелТА.

Неўзабаве аператыўнікі выйшлі на круг бліжэйшых знаёмых, у тым ліку і яе былога хлопца. Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек, з якім загінулая разышлася, некалькі месяцаў выношваў план помсты. Сваіх сяброў - сямейную пару - ён пераканаў дапамагчы ў расправе. Дзяўчыну запрасілі ў кватэру нібыта з прычыны рэпетытарства. Там, як мяркуецца, яна і была забітая. Пасля цела вывезлі ў лес і закапалі.

Падазраваныя затрыманыя. У цяперашні час упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа па факце забойства. Праводзяцца следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.