У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
Увечары 4 ліпеня на Гомель абрынулася непагадзь — залева з моцным ветрам і градам.
"Стыхія была настолькі магутнай, што ў Навабеліцкім раёне пашкодзіла дахі дамоў, паваліла дрэвы і платы. Паваленыя дрэвы пашкодзілі побач прыпаркаваныя машыны", — паведамляе кіраўнік Гомельскага аблваыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім тэлеграм-канале.
Адзін дом затапіла: "ліўнёўку" забіла, і вада з вуліцы лінула ў жыллё. Для адпампоўкі вады спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС.
На шчасце, абышлося без ахвяраў.
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
Наступствы непагадзі ў Гомелі / тг-канал Уладзіміра Прывалава
Наступствы непагадзі ў Гомелі / "Сильные новости"