У Гомелі 82-гадовы дзед пырнуў унука нажом у жывот
Паранены юнак выбіў дзверы, якія паваліліся на старога, і скакаў на іх.
82-гадовы дзед у Гомелі ударыў нажом у жывот шалапутнага 17-гадовага ўнук. Як піша сайт odsgomel.org, пажылы чалавек вярнуўся дадому з гасцей і пабачыў, што ўнук, які сядзеў за камп'ютарам, прыклаўся да бутэлькі гарэлкі, якая стаяла побач.
Дзед абурыўся такімі паводзінамі. Але ўнук, разгарачаны спіртным, накінуўся на яго з кулакамі, стаў біць, зламаў нос. Дзед пабег на кухню, схапіў нож і ўдарыў ім унука ў жывот.
Паранены юнак выбіў дзверы ў ваннай, дзе спрабаваў схавацца пенсіянер. Дзверы зваліліся на яго. Унук пачаў скакаць па дзвярах, прыціскаючы дзеда.
Праз нейкі час хлопца даставілі ў лякарню. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Дзед застаўся дома, але яму таксама спатрэбіўся лекар. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па артыкуле "Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".
Фота — odsgomel.org