У Глыбокім адзначылі Вадохрышча: у халодную ваду акунуўся былы ідэолаг

На беразе возера сабралася каля сотні чалавек. Пасля малебна, які правёў айцец Сергій, нягледзячы на моцны мароз, знайшлося шмат жадаючых акунуцца ў палонку. З кожным годам гэта традыцыя набывае ў Глыбокім усё большую папулярнасць.



Некаторыя акуналіся разам з дзецьмі. Прысутнічалі таксама і прадстаўнікі раённага начальства. Былы глыбоцкі ідэолаг Міхаіл Чарапкоўскі таксама акунуўся разам з усімі.



На беразе быў арганізаваны выязны гандаль, дзе можна было выпіць гарачай кавы або гарбаты.