У Гарадку аднавілі арт-аб'ект, які пацярпеў ад стыхіі
Так выглядаў арт-аб'ект у Гарадку ў 2023 годзе / vitbichi.by
У Гарадку на Віцебшчыне аднавілі арт-аб'ект, які пацярпеў ад стыхіі. У мінулыя выходныя быў моцны вецер і на яго ўпала дрэва. Як піша раённая газета, аднаўленнем займаліся спецыялісты мясцовага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак.
Арт-аб'ект усталявалі ў Вераніцынскім скверы ў 2023 годзе да Дня беларускага пісьменства. Ён уяўляе сабой буквар і складаецца з літар (адна з іх і была пашкоджана).
Сквер назвалі ў гонар земляка — паэта Канстанціна Вераніцына (1834 — 1903), аўтара знакамітай паэмы "Тарас на Парнасе".
garadvest.by