У галоўнага трэнера клуба "Мяшкоў Брэст" выявілі каранавірус
У галоўнага трэнера гандбольнага клуба "Мяшкоў Брэст" Даніэля Горда выявілі каранавірус.
Каманда адпраўлялася ў Нарвегію на матч Лігі чэмпіёнаў супраць "Эльверума". Перад вылетам спартоўцы здала ПЛР-тэст, і ў Горда атрымаўся станоўчы вынік. Галоўны трэнер застаўся ў Брэсце на самаізаляцыі.
Гульня пачнецца 1 снежня ў 20:45 паводле беларускага часу.