У дзясятках населеных пунктаў Віцебшчыны былі праблемы з вулічным асвятленнем

Вулічнае асвятленне / t.me/postavykr/
У дзясятках населеных пунктаў Віцебскай вобласці былі праблемы з вулічным асвятленнем. Толькі на лінію КДК паступіла больш за 60 зваротаў грамадзян на гэтую тэму. Людзі скардзіліся на недастатковае асвятленне пешаходных пераходаў, дваравых тэрыторый, вуліц і дарог.
У выніку мясцовыя органы ўлады заняліся "ліквідацыяй недахопаў", якія самастойна не заўважалі. У больш чым у 20 населеных пунктах вобласці ўсталявалі дадатковыя свяцільні і аднавілі асвятленне (у аграгарадку Тулава, вёсцы Лукі, гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна, вёсцы Росіца і г. п. Асвея Верхнядзвінскага раёна, г. п. Лёзна і г. д.). Працы праводзіліся таксама ў Шаркоўшчыне і абласным цэнтры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.