У дзевяцікласніка з Гродзеншчыны знайшлі паўкіло наркотыку

Наркотыкі, знойдзеныя ў падлетка / МУС
На дзевяцікласніка з Гродзенскай вобласці пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Як кажуць у МУС, прапанову злачыннага заробку 15-гадовы школьнік знайшоў у інтэрнэце. Паведамляецца, што падлетак паводле ўказанняў куратара забіраў буйныя партыі наркотыкаў, фасаваў іх на больш дробныя дозы і рабіў "закладкі" па вобласці.
"Пры ім выяўлена і канфіскавана звыш 500 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС", — заяўляе прэс-служба МУС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.