Трох беларусаў у Варшаве затрымалі з вялікай колькасцю наркотыкаў

За захоўванне наркотыкаў у Варшаве затрымалі беларусаў

За захоўванне наркотыкаў у Варшаве затрымалі беларусаў / wola.policja.gov.pl

Варшаўская паліцыя затрымала трох грамадзян Беларусі за захоўванне наркотыкаў.

Маладыя людзі на "таёце" спыніліся каля траўніка, дзе адзін з іх пакінуў пакет з мефедронам і сфатаграфаваў месца. Гэта зацікавіла паліцыю, якая вырашыла іх праверыць.

У аўтамабілі, на якім ехалі беларусы, супрацоўнікі паліцыі знайшлі каробку з 30 пакецікамі марыхуаны і шасцю пакецікамі гашышу. Наркотыкі былі схаваныя пад капотам аўто. Паліцыя затрымала беларусаў — ім 20, 21 і 22 гады.

Таксама праваахоўнікі правялі ператрус у кватэры, якую здымалі маладыя людзі. там выявілася вялікая колькасць марыхуаны, мефедрону, гашышу, амфетаміну, экстазі, псіхатропных і наркатычных лекаў і галюцынагенных грыбкоў.    

Маладых людзей адправілі на тры месяцы ў следчы ізалятар. За захоўванне такой колькасці наркотыкаў ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.

Трох беларусаў у Варшаве затрымалі з вялікай колькасцю наркотыкаў
Наркотыкі, знойдзеныя ў кватэры беларусаў / wola.policja.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.